Літва: заявы беларускага рэжыму пра пагрозы беспадстаўныя
Літоўскі прэзідэнт Гітанас Наўседа сказаў, што заявы беларускага рэжыму пра знешнія пагрозы беспадстаўныя.
Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што выказванні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі наконт знешніх пагрозах, з якімі сутыкаецца Беларусь, не маюць пад сабой ніякіх падстаў, і таму адзіная мэта такіх выказванняў — адцягнуць увагу ад унутраных праблем, паведамляе delfi.lt.
Гітанас Наўседа ў прыватнасці адзначыў наконт сітуацыі ў суседняй краіне, што "рэжым любой цаной спрабуе адцягнуць увагу ад унутраных праблем Беларусі, калі кажа пра меркаваныя знешнія пагрозы, якія не маюць пад сабой ніякіх падставаў". Пра гэта літоўскі прэзідэнт сказаў у каментары BNS.
Гітанас Наўседа выказаў сваю пазіцыю пасля таго, як у суботу Аляксандр Лукашэнка заявіў, нібы каля мяжы Беларусі быў зафіксаваны "сур'ёзны рух" сіл NАТО, што прывяло да ўвядзення высокай баявой гатоўнасці.
Паводле delfi.lt