Мінадукацыі: шматдзетныя і веруючыя сем'і патэнцыяльна небяспечныя
«Характарызуюцца наяўнасцю некаторага адхілення ад нормаў, якое не дазваляе лічыць іх бяспечнымі»...

Так акрэсліваюццаі сем'і з трыма і больш дзецьмі і веруючыя сем'і ў метадычным дапаможніку «Праца з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў сацыяльна-псіхолага-педагагічнай падтрымцы», апублікаваным на сайце Аддзела адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама.
Згодна з гэтым дакументам, у катэгорыю праблемных сямей таксама трапляюць сем'і няпоўныя, малазабяспечаныя, замяшчаючыя, сем'і з дзецьмі інвалідамі, сем'і перасяленцаў, бежанцаў, эмігрантаў, студэнтаў.
«Фактары рызыкі не абавязкова сведчаць пра адсутнасць камфортнага асяроддзя для дзіцяці. Наяўнасць названых фактараў толькі абумоўлівае неабходнасць пастаноўкі сям'і на ўлік», — гаворыцца ў метадычным дапаможніку.
“Праблемныя сем'і — сям'я, якая мае дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, а таксама сям'я, дзе бацькі або законныя прадстаўнікі непаўналетніх не выконваюць сваіх абавязкаў па iх выхаванню, навучанню і (або) утрыманню і (або) адмоўна ўплываюць на iх паводзiны або жорстка абыходзяцца з імі.
Непаўнагадовы, які знаходзіцца ў сацыяльна
небяспечным становішчы, —
асоба ва ўзросце да
васямнаццацi гадоў, што з прычыны безнагляднасці або бездагляднасці знаходзіцца ў
абстаноўцы, якая прадстаўляе небяспеку для яго жыцця або здароўя альбо не адпавядае
патрабаванням да яго выхавання цi ўтрымання, або ўчыняе правапарушэнне
або антыграмадскія дзеянні”, — адзначаецца ў дакуменце Мінадукацыі.

Паводле catholic.by