Мінадукацыі вызначыла мінімальны парог балаў на ЦТ. Для вайсковых ВНУ ён ніжэй за астатнія

Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла, якія адзнакі на цэнтралізаваным тэставанні сёлета будуць лічыцца нездавальняючымі.

ct_1.jpg

Па прадметах «беларуская мова» або «руская мова» нездавальняючымі будуць лічыцца адзнакі ад 0 да 9 балаў уключна, для спецыяльнасцяў філалагічнага профілю — ад 0 да 24.
Па першым прадмеце профільнага іспыту «Матэматыка», «Фізіка», «Хімія», «Біялогія» — адзнакі ад 0 да 19 балаў, па прадметах «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя (найноўшы час)», «Грамадазнаўства», «Геаграфія» і замежных мовах – адзнакі ад 0 да 24 балаў.
Па другім прадмеце профільнага іспыту «Матэматыка», »Фізіка», «Хімія», «Біялогія» — адзнакі ад 0 да 9 балаў (уключна), «Гісторыя Беларусі», «Сусветная гісторыя», «Геаграфія», « замежныя мовы (англійская, нямецкая, французская, іспанская, кітайскіая» — адзнакі ад 0 да 14 балаў.
Пры ажыццяўленні набору ў ВНУ, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні Міністэрства абароны, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, на вайсковыя факультэты ВНУ і шэраг сельскагаспадарчых спецыяльнасцяў нездавальняючымі лічацца толькі адзнакі ад 0 да 6 па ўсім прадметам.
Паводле belsat.eu