Мінінфарм разблакаваў сайт Blizko.by. Цяпер там няма «палітыкі»

Мінінфарм разблакаваў доступ да сайта Blizko.by. Ён быў заблакаваны з 21 верасня.

photo_2022_10_22_05_52_54.jpg

Як адзначае тэлеграм-канал «Позірк», публікацыя навін аднавілася 21 кастрычніка, першым паведамленнем сталі звесткі пра надвор'е. Палітычныя навіны на дадзены момант адсутнічаюць, у тым ліку архіўныя.

Сайт працягвае пісаць пра жыццё ў Мінску і Беларусі ў цэлым з акцэнтам на падзеі ў розных супольнасцях і мікрараёнах, застаецца рэкламнай пляцоўкай для сталічных кампаній.

Па звестках крыніцы ў рэдакцыйных колах, Blizko.by заблакавалі праз леташнюю навіну са згадваннем блогера Антона Матолькі, які ўнесены КДБ у «спіс тэрарыстаў».