Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапануе з 1 ліпеня падняць зарплату ўсім медыкам

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапануе падняць заработную плату ўсім медработнікам з 1 ліпеня. 



3dsc1i_w465h262.jpg

Пра гэта 8 красавіка на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна "Аб удасканаленні работы па медыцынскім абслугоўванні і лекавым забеспячэнні насельніцтва" заявіў міністр аховы здароўя Васіль Жарко. Ён папрасіў урад падтрымаць прапанову Міністэрства аховы здароўя аб павышэнні зарплаты.

Паводле слоў міністра, цяпер вельмі важна рабіць захады для замацавання спецыялістаў у краіне, паколькі ў Расіі і краінах ЕС ёсць дэфіцыт медыцынскіх кадраў і беларускім спецыялістам прапануюць больш высокія заробкі, перадае БелТА.

Паводле дадзеных анкетавання, вызначальным для замацавання спецыялістаў, у тым ліку маладых, з'яўляюцца памер зарплаты, магчымасць прафесійнага росту і наяўнасць жылля.

Адток кадраў з галіны аховы здароўя Васіль Жарко звязвае з недахопам жылля. Каля 13 тысяч медработнікаў маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, каля паловы з іх — спецыялісты Мінска і Мінскай вобласці (прыкладна па 3,2 тысячы чалавек).

Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя паведаміў, што за студзень-люты 2014 года сярэднямесячная зарплата ў галіне аховы здароўя з улікам сумяшчэння склала 3,960 млн рублёў, што на 33% ніжэй, чым у прамысловасці.

telegraf.by