Міністр аховы здароўя Піневіч: з каронавірусам мы будзем жыць да канца вясны

Захворванне каронавірусам ў Беларусі працягвае зніжацца. Бальніцы краіны паступова вяртаюцца да звычайнага рэжыму працы. Пра гэта заявіў кіраўнік беларускага Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паведамляе прэс-служба ведамства.

koronavirus_lida_grodno_20201111_gord_tutby__0550.jpg

Паводле яго слоў «яшчэ да Новага года спецыялісты заўважылі ўстойлівую тэндэнцыю па зніжэнні захворвання, яна тычыцца ўсіх рэгіёнаў. Зыходзячы з атрыманых дадзеных, было прынята рашэнне аб выхадзе некаторых устаноў з рэжыму працы «інфекцыйных стацыянараў», піша news.tut.by

Так, у Мінску да звычайнага рэжыму працы вяртаецца 2-гі радзільны дом. Паэтапна, да працы па свайму профілю, пераходзіць Рэспубліканская клінічная бальніца медыцынскай рэабілітацыі (Аксакаўшчына).

— Такая ж тэндэнцыя па ўсіх рэгіёнах, пачынаючы ад Віцебскай, Магілёва, Гродна — усе рэгіёны патроху вызваляюць ложкавы фонд, перапрафілююць яго ў звычайны рэжым працы. У нас цалкам хапае і іншых клопатаў для таго, каб ложкавы фонд працаваў у рэжыме «даэпідэмічнай» сітуацыі. Пакуль рэальная карціна некалькі ніжэй, чым мы прагназавалі. Захворванне больш нізкага ўзроўню, чым у нашых прагнозах. З каранавірусам мы будзем жыць з высокай інтэнсіўнасцю да канца вясны, — распавёў Піневіч (цытата па АНТ).

Медыкі прагназуюць, што пасля выхадных, на працягу некалькіх дзён, будзе ісці рост колькасці зваротаў, што звязана з так званым «адтэрмінаваным зваротам». Гэта штогадовая тэндэнцыя, якая была і да пандэміі. Затым, як чакаецца, захворванне пойдзе на спад, але рэзкага зніжэння чакаць не варта.

— Я думаю, да сярэдзіны — канца лютага будзе падзенне, затым, магчыма, невялікі рост, звязаны з прыходам звычайных эпідэмічных захворванняў, у прыватнасці, грыпу, — сказаў міністр. — Але мы мяркуем, што своечасова праведзеная вакцынацыя (у гэтым годзе вакцынавана больш за 40% насельніцтва) дазваляе прагназаваць невысокі ўздым захворвання. Да пачатку вясны мы ўбачым эфект ад вакцынацыі.

Дзмітрый Піневіч таксама адзначыў зніжэнне колькасці цяжкіх пацыентаў на 10-15%.

За мінулыя суткі па афіцыйных дадзеных у Беларусі, нагадаем, зарэгістравана 1792 пацыента з COVID-19, выпісана 1300 чалавек, памерлі — дзевяць.

З пачатку пандэміі ў Беларусі было зарэгістравана 213 993 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 196 284 пацыента, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Памерлі 1526 чалавек.