Памёр мітрапаліт Філарэт. Яму было 85 гадоў
У снежні ён перанёс каронавірус.

Фота «Вікіпедыя»
Уладыка Філарэт (свецкае імя Кіры́л Варфаламе́евіч Вахраме́еў) — архірэй Рускай праваслаўнай царквы, былы мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, ганаровы патрыяршы экзарх усяе Беларусі, былы свяшчэннаархімандрыт Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра — сышоў з жыцця на 86-м годзе жыцця.
Беларускі прыход РПЦ ён узначальваў ад 1990 да 2013 году. Прычына смерці першакрыніцай (БелТА) не ўдакладняецца, але ў снежні, піша «НН», Філарэт перанёс каронавірус.