Ціханоўская выказала спачуванні ў сувязі са смерцю Філарэта. Лукашэнка — пакуль не
Святлана Ціханоўская выказала спачуванні праваслаўным вернікам у сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага экзарха, які 35 гадоў узначальваў Беларускую праваслаўную царкву.
«Мітрапаліт Філарэт шмат працаваў для адраджэння Царквы ў часы пераходу ад савецкага атэістычнага ладу да незалежнай Беларусі, ён надаваў вялікую ўвагу міжканфесійнаму дыялогу. Яго будуць помніць як шчырага і адкрытага чалавека, які шукаў паразумення ў беларускім грамадстве» — цытуе Ціханоўскую яе прэс-служба ў тэлеграм-канале палітыка.
Варта зазначыць, што гэтае спачуванне напісана па-беларуску.
Спачуванняў ад імя Лукашэнкі на момант публікацыі не паступала.
Аб смерці мітрапаліта Філарэта стала вядома сёння. Прычына смерці не ўдакладняецца, але ў снежні Філарэт перанёс каронавірус.