Мінскі гарадскі суд адмяніў 7 сутак арышту, якія актывістка ўжо адбыла на Акрэсціна

21 кастрычніка суддзя Мінскага гарадскога суду Дзіяна Кучук адмяніла пастанову суду Маскоўскага раёну Мінску адносна актывісткі Галіны Лагацкай і адправіла яе справу на разгляд іншага суддзі, піша Свабода.

img_2788_logo_2.jpg


Раней суддзя Вольга Малашэнка прысудзіла актывістцы 7 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у пікеце 14 верасня каля Чырвонага касцёла.
Жанчына на судзе не прызнала віны, а па выхадзе з ізалятара аспрэчыла пастанову ў Мінскім гарадскім судзе. Сёння на разглядзе скаргі Галіна Лагацкая даводзіла, што яе судзілі са шматлікімі парушэннямі.
«14 верасня каля Чырвонага касцёла праходзіў пікет пратэстоўцаў, а я там збірала подпісы пад лістом у „Белтэлерадыёкампанію“. З'явіліся міліцыянты, затрымалі некалькі дзяўчат, я ж спрабавала давесці, што яны не парушалі закону. І мяне таксама прыхапілі. Але судзілі потым нават без апытання сведак, усе факты былі перакручаныя. Есць відэа, якое пацвярджае мае словы, таму, спадзяюся, і на новым працэсе дамагуся праўды», — сказала пасля працэсу ў гарадскім судзе Галіна Лагацкая.
20 кастрычніка Галіна Лагацкая выйшла з цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Агрэсціна пасля адбыцця іншага пакарання — 15 сутак за ўдзел у першым Маршы пенсіянераў. «Буду абскарджваць і тую пастанову», — сказала актывістка.