«Мінсктранс» задумаўся пра бясплатны Wi-Fi ў гарадскім транспарце

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» пачало разгляд пытання пра прадстаўленне бясплатнага доступу ў інтэрнэт праз Wi-Fi у гарадскім транспарце Мінска, перадае БЕЛТА словы дырэктара прадпрыемства Сяргея Ведзьгуна. Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» пачало разгляд пытання пра прадстаўленне бясплатнага доступу ў інтэрнэт праз Wi-Fi у гарадскім транспарце Мінска, перадае БЕЛТА словы дырэктара прадпрыемства Сяргея Ведзьгуна. Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» пачало разгляд пытання пра прадстаўленне бясплатнага доступу ў інтэрнэт праз Wi-Fi у гарадскім транспарце Мінска, перадае БЕЛТА словы дырэктара прадпрыемства Сяргея Ведзьгуна. nn.by/?c=ar&i=153692



nir_pk_avtobus_wi_fi_1308808252918_9124_.jpg

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» пачало разгляд пытання пра прадстаўленне бясплатнага доступу ў інтэрнэт праз Wi-Fi у гарадскім транспарце Мінска, перадае БЕЛТА словы дырэктара прадпрыемства Сяргея Ведзьгуна.

На сёння бясплатны Wi-Fi ёсць у чатырох міжнародных аўтобусах «Мінсктранса», да канца года з’явіцца ва ўсіх міжнародных. Таксама «Мінсктранс» хоча правесці эксперымент у гарадскім аўтобусе №300 (ад аўтавакзала «Цэнтральны» да нацыянальнага аэрапорта «Мінск»).

Транспартнікі «абедзвюма рукамі за», адзначаеTUT.BY, але ўсё залежыць ад таго, як прыжывецца Wi-Fi у асяроддзі пасажыраў і як прадпрыемства справіцца з затратамі. Квіткі на Wi-Fi — транспарт не мусяць быць даражэйшымі за «афлайнавы».

Раней паведамлялася, што бясплатны Wi-Fi з’явіцца на міжнародных аўтобусах «Мінаблтранса».

Пры карыстанні нават бясплатным Wi-Fi згодна з «указам 60» у Беларусі патрабуецца ідэнтыфікацыя асобы праз атрыманне пашпартных дадзеных. Спраўдзіць іх на міжнародных маршрутах можна пры пакупцы квітка, з гарадскім транспартам цяжэй, але можна абысціся і без уласна прад’яўлення пашпарта.

З задачай ідэнтыфікацыі без прад’яўлення пашпарту ў Магілёве справіліся праз увядзенне абанентам свайго нумару тэлефону дзеля атрымання SMS – паролю на падключэнне да сеткі. Падобным чынам мусіць функцыянаваць першая мінская «WI-FI –лаўка-прышчэпка».

Паводле: nn.by

http://nn.by/?c=ar&i=153692