Мінздароўя паведаміла пра 1079 выпадкаў каронавіруса за суткі
У Беларусі за мінулыя суткі зарэгістраваныя 1079 пацыентаў з каронавірусам, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя. Усяго з пачатку пандэміі ў краіне выяўлена 295511 выпадкаў захворвання.
![coronavirus_disease_covid_2019_5060427_1280_870x579.jpg coronavirus_disease_covid_2019_5060427_1280_870x579.jpg](/img/v1/images/coronavirus_disease_covid_2019_5060427_1280_870x579.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З учорашняга дня выпісаныя 1448 пацыентаў. Усяго ачунялі 286484 чалавек з пацверджаным раней COVID-19, паведамляе REFORM.by.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 2038 пацыентаў, з іх за мінулыя суткі памерлі 9 чалавек.
Агульная колькасць праведзеных у краіне тэстаў на сёння склала 5 007 154. З учорашняга дня выканана 17588 даследаванняў.