Украіна зноў уключыла Беларусь у «зялёны спіс» па каронавірусе. Надоўга?
Міністэрства аховы здароўя Украіны абнавіла спіс краін «чырвонай» і «зялёнай» зон з улікам колькасці актыўных выпадкаў заражэння каронавірусам на 100 тысяч насельніцтва.
У параўнанні з папярэднім спісам ад 26 лютага, колькасць краін «чырвонай» зоны скарацілася з 61 да 54, перадае АФН.
У пералік «зялёнай» зоны, у прыватнасці, перамясціліся Беларусь, Вялікабрытанія, Партугалія.
Жыхарам краіны «зялёнай» зоны для ўезду ва Украіну спатрэбіцца страхоўка, якая пакрывае лячэнне ад каронавіруса.
Мінулым разам Беларусь трапіла ў «зялёную» зону 13 лютага. Аднак ужо 19 лютага нашая краіна ізноў вылецела ў «чырвоную» зону.