Міністэрства здароўя Украіны ўнесла Беларусь у спіс «зялёных краін»
Цяпер беларусам не трэба рабіць тэст на кавід перад выездам.

Міністэрства здароўя Украіны ўнесла Беларусь у спіс "зялёных краін". Цяпер беларусам не трэба рабіць тэст на кавід перад выездам, а таксама вытрымліваць каранцін пасля.
Патрэбны толькі страхавы поліс на лячэнне COVID-19, выдадзены ўкраінскай кампаніяй ці замежнай з прадстаўніцтвам ва Украіне.
Ёсць толькі праблема: свабодна выехаць з Беларусі ў суседнюю краіну можна толькі самалётам.