Мінздароўя: У Беларусі зафіксаваныя 1184 новыя выпадкі ковіда
У Беларусі за суткі зарэгістраваныя 1184 пацыенты з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 707 714 выпадкаў інфікавання.
З учорашняга дня выпісаныя 1243 чалавекі. Ачуняў 700 871
пацыент з пацверджаным раней дыягназам.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, па
афіцыйных даных, памерлі 5699 захварэлых, з іх за суткі памерлі 14 чалавек.
Усяго ў краіне праведзена 11 184 892 тэсты. З учорашняга дня выканана 23 197 даследаванняў.