Мінздароўя зарэгістравала 1658 новых выпадкаў каронавіруса за суткі
Міністэрства аховы здароўя апублікавала свежыя звесткі аб каронавірусе. За суткі ў краіне зарэгістраваныя 1658 пацыентаў з COVID-19.
![covid_19_4940487_1920.jpg covid_19_4940487_1920.jpg](/img/v1/images/covid_19_4940487_1920.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Агульная іх колькасць з пачатку пандэміі склала 268687 чалавек, перадае REFORM.by.
Выпісаныя 2222 пацыента, усяго да гэтага моманту ў Беларусі ачунялі 258 202 пацыента з выяўленым раней каранавірусам.
За суткі памерлі 9 чалавек, за ўвесь перыяд пандэміі на тэрыторыі краіны памерлі 1849 пацыентаў.
Усяго ў Беларусі правялі 4 681 199 тэстаў, з якіх 18286 выканалі за мінулыя суткі.