«Нахлусілі ў 14,3 разы». Беларусь заняла 2-е месца ў свеце ў «рэйтынгу хлусні» адносна статыстыкі COVID-19
Пра гэта распавёў у эфіры «Рэха Масквы» вядомы расійскій журналіст Сяргей Пархоменка. На першым месцы — Узбекістан.
Вядомы расійскій журналіст Сяргей Пархоменка прааналізаваў справаздачу спецыяліста і даследчыка заражэння кавідам Дзмітрыя Кобака. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на так званы «рэйтынг хлусні».
Гэты рэйтынг вылічваецца наступным чынам. З аднаго боку бярэцца паказчык залішняй смяротнасці — то бок розніца паміж колькасцю памерлых у 2019 годзе і 2020-м. Мяркуецца, што гэта розніца фарміруецца менавіта пандэміяй, бо ніякіх іншых смяротна небяспечных катаклізмаў у мінулым годзе не было.
З другога боку аналізуюцца афіцыйныя лічбы лятальнасці, якія штодзённа агучвае Міністэрства здароўя.
Суадносіны дзвюх статыстычных велічын і дае вынікам «рэйтынг хлусні». І тут, як паведамляе Сяргей Пархоменка, Беларусь займае другое месца ў свеце — «нахлусілі ў 14,3 разы».
— Ёсць яшчэ адна лічба, якая мяне вельмі моцна ўражвае, — кажа Сяргей Пархоменка. — Гэта «каэфіцыент хлусні». Ён таксама вылічваецца статыстычна, і ён таксама апублікаваны ў досыць надзейным выглядзе. Уяўляе з сябе розніцу паміж гэтай залішняй смяротнасцю і афіцыйнымі лічбамі, якія паведамляе дзяржава з нагоды смерці ад каронавіруса.
Вось Расія знаходзіцца ў сусветным «рэйтынгу хлусні» на 5-м месцы. На 1-м месцы Узбекістан, ён нахлусіў у 28,7 разы — гэта розніца паміж тым, што Узбекістан афіцыйна паведамляў аб сваёй смяротнасці ад каронавіруса і гэтай залішняй смяротнасцю. Вось яны абсалютныя чэмпіёны свету.
На другім месцы — Беларусь. Цалкам чакана. Яны нахлусілі ў 14,3 разы. На 3-м месцы Егіпет, яны нахлусілі ў 13,2 разы. На 4-м месцы зноў наш блізкі сваяк Казахстан, нахлусіў амаль у 11 разоў.
І вось на 5-м месцы Расія. Расія схлусіла у 6,3 разы. Ну, не Расія нахлусіла, не вы нахлусілі і не я нахлусіў, а нахлусілі тыя, хто выказваюцца ў афіцыйным парадку ў Расіі, расійскае кіраўніцтва, расійскі Расспажыўнагляд, які ператварыўся ў цэлую асобную сілавую структуру апошнім часам і валодае нейкімі сваімі асобнымі войскамі, асобнай статыстыкай і вось гэтым усім. А таксама расійскае Міністэрства аховы здароўя. Вось яны вывелі Расію на вельмі ганаровае 5-е месца. 6,3 разы.