Мясцовая “Талака за справядлівыя і празрыстыя выбары” з’явілася ў Брэсце

5 кастрычніка абмяркоўваліся прыярытэты працы кааліцыі ў вобласці. Ініцыятар стварэння рэгіянальнай кааліцыі, старшыня абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай
партыі Уладзімір Вуек патлумачыў:



“Мы маем намер  выносіць на абмеркаванне такія пытанні, як Закон  аб малым памежным руху, які ў 2010 годзе быў ратыфікаваны,  і так і не рэалізаваны,  пабудова  пешаходнага перахода  на мытна-памежным пераходзе “Варшаўскі мост”. Яшчэ адно пытанне — гэта  адкрытасць і празрыстасць мясцовых бюджэтаў. Таксама сёння мы вырашылі ініцыяваць сустрэчы з дзейнымі дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў”.

Нагадаем,  “Грамадзянскі альянс за справядлівыя і празрыстыя выбары для лепшага жыцця “Талака” (такая поўная назва кааліцыі — ЕРБ) быў створаны ў Мінску ў жніўні.

У брэсцкім рэгіёне ў “Талаку” ўвайшлі Аб’яднаная грамадзянская партыя, Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”, Незалежны прафсаюз Металістаў, моладзевае крыло АГП “Маладыя дэмакраты”, а таксама тры аргкамітэты: па стварэнні арганізацыі “Маладая Беларусь”,  па стварэнні партыі “Надзея” і па стварэнні Партыі Працы.  

Кааліцыя адкрытая для далучэння, сказаў спадар Вуек.

euroradio.fm

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: