“Святаносныя абліччы Мадонны” ў Брэсце (фота)
“Святаносныя абліччы Мадонны” — выстава з такой назвай адкрылася ў Берасцейскім мастацкім музеі. У экспазіцыі некалькі дзясяткаў прац мастака Аляксея Кузьміча, які паходзіць з Іванаўскага раёна. У творцы самая вялікая калекцыя Мадоннаў у свеце, іх больш за паўтысячы.
Сын мастака Аляксей Кузьміч адзначыў, што творчасць яго бацькі дагэтуль не дастаткова вядомая ў Беларусі:
— Для мяне гэты праект, у першую чаргу, прасоўванне імя бацькі, каб як мага больш людзей даведаліся пра такога выдатнага мастака Аляксея Кузьміча. Пра яго напісана шмат артыкулаў, знята некалькі фільмаў. На жаль, у яго дастаткова вялікі інфармацыйны правал, які звязаны з хваробай, таму я цяпер гэта навёрстваю, буду намагацца правесці максімальную колькасць выставаў у розных гарадах.
“Святаносныя абліччы Мадонны” можна пабачыць у Берасцейскім мастацкім музеі да 31 кастрычніка.