Моцныя маразы ў панядзелак. Кіроўцам «дызеляў» раяць не выязджаць на дарогу
Тэмпература паветра ўночы можа знізіцца да -26 градусаў. Удзень таксама маразы: да -17. Дзяржаўтаінспекцыя раіць выкарыстоўваць зімовае паліва, а ўладальнікам аўтаў з дызельнымі рухавікамі ўстрымацца ад паездак.
![dsll010.jpg dsll010.jpg](/img/v1/news/full/dsll010.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У Мінску тэмпература паветра ў панядзелак будзе трымацца на ўзроўні -15 градусаў. Падобнае надвор’е на Берасцейшчыне і Гомельшчыне. На Магілёўшчыне і Віцебшчыне будзе халадней на 2-3
градусы.
Марознае паветра прыйшло ў Беларусь з пўночна-усходнім ветрам. Менавіта праз вецер адчуванне марозу ўзмацніцца. Моцныя халады будуць трымацца прынамсі да серады, калі чакаецца адноснае
пацяпленне да -5 градусаў.
Паводле belsat.eu