Моладзь БНФ запрашае на размовы пра правы чалавека

Моладзь БНФ запрашае на дыскусію "Што такое правы чалавека?", якая адбудзецца 29 верасня ў Мінску.

3cfd4ff673c93395fd580159a9616109_xl.jpg

Гэтай імпрэзай Молазь БНФ распачынае цыкл маладзёвых дыскусій на актуальныя тэмы, датычныя правоў чалавека. Дыскусіі будуць адбывацца з удзелам дасведчаных экспертаў і закрануць найбольш злабадзённыя пытанні і самыя вострыя выклікі правам чалавека: смяротнае пакаранне і права на жыццё, таямніца прыватнага жыцця, свабода ад катаванняў, гендарная роўнасць, правы меншасцяў, суадносіны правоў чалавека з традыцыйнымі культурнымі каштоўнасцямі ды палітычнымі ідэалогіямі.
Першая дыскусія будзе прысвечана ўводзінам у канцэпцыю правоў чалавека. Падчас яе будзе разгледжаны шырокі спектр пытанняў:
Што такое правы чалавека? Адкуль і калі яны з'явіліся? Ці ёсць правы больш важныя і менш важныя? Што можа пагражаць правам чалавека? Калі правы чалавека можна абмяжоўваць, а калі не? Хто можа парушаць правы чалавека і хто можа іх абараняць?
У якасці эксперта падчас дыскусіі выступіць юрыст Асамблеі няўрадавых дэмакратычных арганізацый Юрый Чавусаў, які з'яўляецца выпускніком Вышэйшага міжнароднага курса па правах чалавека і ў межах Беларускай правабарончай школы правёў больш за сто семінараў па праваабарончай тэматыцы для моладзі.
Першая сустрэча цыкла правабарончых дыскусіўй Моладзі БНФ адбудзецца 29 верасня ў сядзібе БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3), пачатак а 15:00.
Паводле прэс-рэлізу