Здзек над Паліенкам працягваецца
У Зміцера Паліенкі адабралі нататнік і скаргу, якую ён пісаў. Іншым зняволеным у атрадзе забаранілі мець зносіны з Змітром пад пагрозай пераводу ў іншы атрад.
Пра гэта паведаміла сяброўка палітвязня Марына Насенка. Паводле яе, Зміцеру патлумачылі, з чым было звязана апошняе пакаранне: аказваецца, у яго рэчах былі знойдзены забароненыя прадукты. Але як яны маглі трапіць у калонію, калі ўсе перадачы правяраюцца, а іншыя прадукты можна набыць толькі на месцы?
«Апагей здзекаў пачвар з калоніі - тым, хто з ім камунікуе ў атрадзе, ЗАБАРАНІЛІ мець зносіны са Змітром пад пагрозай перавода ў іньшы атрад. Некаторых за камунікацыю з ім спецыяльна публічна перавялі», — піша Марына.
Марына Насенка просіць дасылаць палітвязню лісты і паштоўкі, «каб паказаць, што ён не адзін, і дапамагчы вытрымаць апошні месяц здзекаў...».
Адрас для ліставанняў:
Паліенка Зміцер Аляксандравічвул. Сікорскага 1, ПК-2, атрад 9Бабруйск, Беларусь 213800