МУС Беларусі: у спальных раёнах Мінска сустракаюцца падазроныя натоўпы з дзецьмі
ГУУС Мінгарвыканкама пракаментавала ўчорашнія затрыманні грамадзян разам з дзецьмі ў мікрараёне Лебядзіным.
«У суботу, 19 снежня, каля 9 гадзін вечара ад грамадзян супрацоўнікам міліцыі паступіла інфармацыя аб падазроным натоўпе ў мікрараёне “Лебядзіны”, сярод якой заўважаныя малалетнія дзеці. Неўзабаве туды прыбылі бліжэйшыя нарады, задзейнічаныя ў ахове грамадскага парадку. Праваахоўнікі папрасілі прысутных разысціся і адвесці дзяцей дадому. Аднак тыя ніяк не адрэагавалі, працягвалі заставацца на пляцоўцы», — гаворыцца ў паведамленні.
У выніку міліцыянты «карэктна прапанавалі тром мужчынам для далейшага разгляду прайсці ў службовы транспарт. Адзін з іх самастойна прыняў рашэнне зрабіць гэта разам з двума сваімі дзецьмі. Другі таксама самастойна перадаў калыску знаёмай і спакойна прайшоў у службовы транспарт. Па прыбыцці ў тэрытарыяльны орган унутраных спраў у дачыненні да дастаўленых мужчын быў пачаты адміністрацыйны працэс. Пры гэтым ніякіх спецсродкаў супрацоўнікі міліцыі не ўжывалі», — цытуе паведамленне ГУУС АФН.
Як паведамлялася, трое жыхароў Лебядзінага былі затрыманыя каля 9 вечара ў суботу пасля таго, як грамадзяне, што сабраліся на пляцоўцы паміж дамамі 125 і 127, выклікалі, па сцвярджэннях відавочцаў і паведамленнях у раённым чаце, раздражненне ў пары Вакульчыкаў (Валерый Вакульчык — экс-кіраўнік КДБ і Савета Бяспекі, інспектар па Брэсцкай вобласці), якія пражываюць у Вяснінцы (Дразды-2).
Варта адзначыць, што ўсё адбылося на пляцоўцы, якая ўключаная Мінгарвыканкамам у пералік месцаў для кругласутачнага дзяжурства і патрулявання ў мэтах прадухілення правядзення несанкцыянаваных мерапрыемстваў з БЧБ сімволікай і нанясення муралаў на сценах бліжэйшых будынкаў.
У гэтай сувязі, ГУУС варта было б выпусціць яшчэ адно папярэджанне наконт падазроных натоўпаў: асабліва часта такія натоўпы можна сустрэць у дзіцячых садкоў і школ.