ГУУС Мінгарвыканкама: у Мінску затрымана каля 100 чалавек. У спісах праваабаронцаў — 141 прозвішча
Сёння ў Мінску падчас акцый пратэсту было затрымана каля ста чалавек, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Па інфармацыі ўпраўлення, сёння ў розных раёнах Мінска збіраліся людзі з сімволікай і плакатамі. У ГУУС сцвярджаюць, што ўдзельнікі папярэджваліся аб недапушчальнасці супрацьпраўных дзеянняў, пасля чаго найбольш актыўныя з іх былі затрыманыя. У дачыненні да іх праводзіцца праверка, паведамляе REFORM.by.
На 19:20 праваабарончы цэнтр «Вясна» валожае прозвішчамі 141 затрыманага за сённяшні дзень. Падлік вядзецца па ўсёй краіне. Пра затрыманні вядома ў Віцебску, Гродне, Наваполацку, Смілавічах, Радашковічах, Барысаве.