Затрыманы адміністратар канала «Каратели Молодечно»
Пра гэта паведаміла ў тэлеграме «Наша Ніва».

Затрыманы адміністратар канала "Каратели Молодечно". МУС паведамляе, што гэта 18-гадовы студэнт з Маладзечна.
Хлопца абвінавачваюць у закліках да пагромаў, распаўсюду асабістых дадзеных сілавікоў.
За адміністраванне тэлеграм-каналаў у Беларусі ўжо адбыўся шэраг затрыманняў. Так, адміністратар канала "Карнікі Беларусі" быў затрыманы, але выпушчаны, паколькі не дасягнуў паўналецця. Цяпер 15-цігадовы хлопец знаходзіцца за мяжой у родных.