Святлана Ціханоўская: АКРЗ апублікавала першыя спісы матэрыялаў праверкі

Сёння ў ініцыяванай Святланай Ціханоўскай Адзінай Кнізе Рэгістрацыі Злачынстваў апублікаваны першы спіс з 28 матэрыялаў праверкі. 

photo_2020_12_10_22_34_52.jpg

Гэта імёны і пацверджаныя юрыстамі доказы злачынстваў супрацоўнікаў сілавых структур і членаў выбарчых камісій, якія фальсіфікавалі выбары.
На дадзены момант заяў у Адзінай Кнізе больш за тысячу:
- 397 заяў паступіла на ekrp.org;- больш за 400 заяваў перададзена ад праектаў «23.34» і Август2020;- больш за 400 задакументаваных доказаў фальсіфікацый ад праектаў «Голас» і Zubr.
Сярод 397 прынятых і адфільтраваных заяў:
- злачынства супраць правоў грамадзян: 117;- катаванні, гвалт: 188;- забойствы: 9;- службовыя: 66;- іншыя: 14.
Святлана Ціханоўская: «Сёння пачынаецца новы раздзел у нашай барацьбе за справядлівасць. Услед за першым спісам фальсіфікатараў Адзіная Кніга Рэгістрацыі Злачынстваў будзе публікаваць доказы катаванняў, гвалту, карупцыі, вынясення неабгрунтаваных прысудаў і іншых службовых злачынстваў. Мы робім гэта, каб больш ніхто не мог красці нашы галасы, катаваць нас, затрымліваць бацькоў, кідаючы іх дзяцей у вазках пасярод вуліцы, і здзекавацца над вязнямі сумлення.
Усе, хто з'явіцца ў матэрыялах Адзінай Кнігі, павінны быць гатовыя да міжнароднага крымінальнага пераследу, санкцый і справядлівага суда. Час беспакаранасці скончыўся. 20 снежня - гэта дзень, калі беларусы даказалі злачынствы, з якіх у жніўні пачаўся наш пратэст. Але яшчэ больш важна, што 20 снежня - гэта дзень, калі беларусы даказалі, што могуць самі вярнуць у краіну закон».
Наступны спіс матэрыялаў будзе апублікаваны на АКРЗ 20 студзеня.