МУС: падчас Еўрапейскіх гульняў было ў 2 разы менш злачынстваў, чым звычайна
У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі расказалі пра ахову парадку падчас II Еўрапейскіх гульняў у Мінску, паведамляе «Еўрарадыё».

Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Паводле дадзеных намесніка начальніка галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Дзмітрыя Кур'яна, падчас Гульняў у Мінску кожныя суткі рэгістравалася амаль у два разы менш злачынстваў, чым у звычайныя дні.
Прадстаўнік МУС таксама паведаміў, што фан-зоны II Еўрапейскіх гульняў наведала 450 тыс. чалавек, і ніякіх здарэнняў там зарэгістравана не было.