На адваката, які абараняе галоўнага інжынера МЗКТ, завялі крымінальную справу

Справа была заведзеная паводле ч. 1 арт. 407 КК (Наўмыснае разгалошванне звестак папярэдняга следства).

krim_sprava_sbby.jpg


Адвакат пакуль у статусе падазраванага. У Следчым камітэце кажуць, што яго дзеянням яшчэ дадуць прававую ацэнку. Адказнасць па гэтым артыкуле — штраф або арышт.
Галоўны інжынер МЗКТ Андрэй Галавач, адвакату якога пагражае крымінальная адказнасць, абвінавачваецца ў атрыманні хабараў на суму ў 192 тысячы долараў і 35 тысяч еўра. Па версіі следства, усе эпізоды справы датычаць перыяду з 2008 па 2015 год.
У лютым 2018 года Галавачу вынеслі апраўдальны прысуд, але адразу ж затрымалі па падазрэнні ў іншым карупцыйным злачынстве. Ён знаходзіцца за кратамі ў СІЗА пяты год. Сваёй віны Галавач не прызнае.
Паводле «Еўрарадыё»