На Астравецкай АЭС абрынуліся стойкі будучага будынку ядравага абслугоўвання
Па словах рабочага адной з пінскіх арганізацыяў, што бярэ ўдзел у будаўніцтве электрастанцыі, здарэнне мела месца ў сярэдзіне красавіка.
![aes_1.jpg aes_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/aes_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На пляцоўцы паміж двума рэактарамі мае паўстаць будынак ядравага абслугоўвання, пад які цяпер заліваюць фундамент. Праз спешкі, паводле загаду кіраўніцтва, рабочыя залілі зашмат бетону, канструкцыя не вытрымала і абрынуліся стойкі.
Больш за 20 працаўнікоў уначы выклікалі на аб’ект. Яны два дні адбойнымі малаткамі разбівалі 50 кубоў бетону.
Паводле пінчука, гэты выпадак – не першы, аднак адказнасці за інцыдэнты дагэтуль ніхто не панёс. Бетоншчыкам на будоўлі астравецкай АЭС плоцяць да 4 мільёнаў рублёў на месяц і прымушаюць працаваць па 12 гадзінаў.
Паводле Belsat.eu