На беларускамоўнага экскурсавода Ігара Хмару завялі крымінальную справу
Імаверна, хлопцу інкрымінуюць удзел у пратэстах. Пра гэта паведамляе ініцыятыва @by_culture.

Ігара Хмару затрымалі ў пачатку жніўня падчас шпацыру па Мінску. Паводле некаторых звестак, падставай для затрымання стала беларуская мова.
Два месяцы не было вядома, што з ім і дзе ён. Цяпер Ігар, меркавана, на Валадарцы.
Ігар Хмара праводзіць беларускамоўныя экскурсіі, раней
супрацоўнічаў з парталам «Realt.by».
Дзясяткі журналістаў незалежных медыя былі затрыманы падчас
і пасля падзей 2020 года. Дагэтуль шмат з іх знаходзяцца за кратамі.

Аднак у выпадку з Ігарам Хмарай гаворка можа ісці пра атаку
не на журналістаў, а на беларускамоўных экскурсаводаў. Іх затрымлівалі і раней, у тым ліку забіралі дырэктарку тураператара «Віаполь» Галіну
Патаеву — яе фірма якраз ладзіла беларускамоўныя экскурсіі.