На ЦТ па гісторыі Беларусі 100 балаў набралі 19 чалавек

На цэнтралізаваным тэставанні па гісторыі Беларусі максімум у 100 балаў набралі 19 чалавек. У 2019-м было зарэгістравана 12 стобальнікаў, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на БелТА.

gorodvitebsk.by

gorodvitebsk.by

З нулявым паказчыкам на ЦТ па гісторыі Беларусі ў гэтым годзе здаў адзін чалавек, у 2019 годзе такіх было двое.
Выпрабаванне адбылося 12 ліпеня, здаваць яго планавалі 17,2 тысячы чалавек, не з'явіліся каля 9,4% зарэгістраваных абітурыентаў.
16 ліпеня завяршыўся асноўны этап ЦТ, і для тых, хто не змог прайсці выпрабаванне ў вызначаныя дні, арганізавана тэставанне ў рэзервовыя дні — 19, 21 і 23 ліпеня, для ўдзелу ў якім зарэгістраваны 1 335 чалавек. У Мінску здаць ЦТ у рэзервовы дзень можна ў БДУ.
Сертыфікаты цэнтралізаванага тэставання абітурыентам пачнуць выдаваць у пунктах правядзення з 24 ліпеня, а тым, хто здаваў ЦТ у рэзервовыя дні, — з 29 ліпеня.