На Каляды падтрымайце «Жывую Бібліятэку»
«Жывая Бібліятэка» абвяшчае калядны збор грошай.

bobr.by
З нагоды надыходзячых зімовых святаў Цэнтр развіцця эфtктыўнай камунікацыі «Жывая Бібліятэка» просіць праявіць шчодрасць за яе добрыя справы і атрымаць ў падзяку фірмовы падарунак.
Грошы патрэбныя на штомесячную аплату арэнды офіса, камуналкі, iнтэрнэту. Для кожнай імпрэзы трэба плаціць за памяшканне, падрыхтаваць кава-паўзы, надрукаваць матэрыялы.
Таму «Жывая Бібліятэка» просіць падтрымкі сваёй дзейнасці і дорыць за гэта падарункі. У падарунак можна атрымаць стыкерпак, знача, торбу ці байку — у залежнасці ад сумы ахвяраванняў. Усё фірмовае, «Бібліятэчнае».
Да 7 студзеня заходзьце на сайт і націскайце кнопачку «Падтрымай». Каляды — час цудаў і дабра!