На лецішчы падчас святкавання дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага гурта IRDORATH
Як паведамілі праваабаронцам «Вясны», учора на лецішчы на святкаванні Дня народзінаў затрымалі ўдзельнікаў беларускага музычнага фэнтэзі-фолк гурта IRDORATH. Верагодна, святкавалі Дзень народзінаў вакалісткі гурта Надзеі Ірдарат. Па папярэдняй інфармацыі, іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 24.3 КаАП) за тое, што не адчынілі вароты.
Паведамляецца пра затрыманне мінімум шасці чалавек. Сярод іх
— Антон Шнып, Пётр Марчанка, Павел Шмыга, Уладзімір Калач, Юлія Юніцкая і
Аляксандр Сінкевіч. Пасля затрымання іх даставілі ў Ждановіцкі аддзел міліцыі.
Верагодна, сёння над імі адбудуцца суды ў Мінскім раённым судзе.