На МТЗ распаўсюджваюць рэпрынт газеты са Сталіным?
Пра дзіўны выпадак паведаміў у сваім фэйсбуку актывіст Яўген Батура. Паводле яго, газета «Трактар» 1947 году выдання з партрэтам «правадыра» распаўсюджваецца як дадатак да афіцыйнай газеты завода.
![Газета «Трактар», фота Яўгена Батуры Газета «Трактар», фота Яўгена Батуры](/img/v1/images/19366055_1590527487686463_3979930228830038578_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Газета «Трактар», фота Яўгена Батуры
Калі прыгледзецца да фота, бачны акурат першы нумар газеты «Трактар», якая выходзіць ад 1947 году і стала «сапраўдным летапісам аналітычна вывераных планаў і праграмаў, слаўных патрыятычных звяршэнняў і духоўна багатага жыцця беларускіх трактарабудаўнікоў» — піша сайт МТЗ-Холдынгу.
![original_5.jpg original_5.jpg](/img/v1/images/original_5.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Кіраўніцтва МТЗ ужо не першы раз дэманструе сваю шчымлівую настальгію па часах СССР. Нагадаем, што 7 лістапада мінулага году каля прахадной заводу быў адкрыты помнік Леніну. Падчас урачыстага адкрыцця Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі зладзілі акцыю пратэсту, якая скончылася гвалтам і затрыманнямі.