На поўдні Беларусі забаранілі наведваць лясы, хоць ідуць дажджы
У большасці паўднёвых раёнаў Беларусі працягваюць дзейнічаць забароны і абмежаванні на наведванне лясоў, паведамляе reform.by са спасылкай на Мінлясгас.

Мінлясгас
Забаронена наведваць лясы ў Калінкавіцкім, Гомельскім, Мазырскім, Нараўлянскім, Брагінскім, Лоеўскім раёнах. Абмежаванні дзейнічаюць у Іванаўскім, Пінскім, Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці, Лельчыцкім, Ельскім, Хойніцкім, Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці.
Звычайна забароны ўводзяцца з-за пажаранебяспечнай абстаноўкі, але ў апошнія дні на поўдні Беларусі ішлі дажджы.