«Беларусбанк» забараніў пераводы з-за мяжы на рублёвыя карты
«Беларусбанк» 26 красавіка ўвёў забарону на пераводы з-за мяжы на рублёвыя карткі міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard, выпушчаныя гэтым банкам.
«Сёння з 14:00 наш банк уводзіць часовую забарону на здзяйсненне аперацый уваходных пераводаў з-за мяжы ў беларускіх рублях на карткі міжнародных плацежных сістэм Visa і Mastercard, эмітаваныя банкам» — гаворыцца ў паведамленні банка.
Таксама ўводзіцца часовае абмежаванне на здзяйсненне аперацый выдачы наяўных грашовых сродкаў па картках міжнародных плацежных сістэм Visa, Mastercard і UnionPay International, эмітаваных банкамі-нерэзідэнтамі, у банкаматах і пунктах выдачы наяўных банка ў памеры 200 беларускіх рублёў у суткі на адну карту.
Прычыны гэтага парадаксальнага рашэння банк не тлумачыць.