«Альфа-Банк» спыняе міжнародныя доларавыя пераводы
Яшчэ на адзін банк, з дапамогай якога можна перавесці любую валюту за мяжу, стане менш. «Альфа-Банк» паведамляе, што спыняе ажыццяўленне міжнародных пераводаў у доларах з 6 траўня.
![_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg _hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg](/img/v1/images/_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__1__logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Альфа-Банк» у Беларусі спыняе правядзенне разлікаў праз
карэспандэнцкі рахунак у Citibank (USA) у доларах ЗША. Калі вы чакаеце перавод
з-за мяжы ў USD, паведаміце адпраўніку, што аплатныя рэквізіты з указаннем
банка-карэспандэнта Citibank (USA) сапраўдныя толькі да 6 мая.
«Мы актыўна шукаем новых партнёраў, вядзем перамовы з іншымі банкамі і спадзяемся, што ўжо ў бліжэйшы час зможам вярнуцца з добрымі навінамі, аднак на аднаўленне міжнародных разлікаў у USD сыдзе некаторы час. Міжнародныя плацяжы ў еўра, як і раней, працуюць ва ўсіх напрамках. Плацяжы і пераводы ў USD унутры Рэспублікі Беларусь, а таксама валютныя карты працягваюць працаваць у стандартным рэжыме», — растлумачылі ў прэс-службе «Альфа-Банка».
Паводле onliner.by