Швейцарыя пашырыла санкцыі супраць Беларусі і Расіі
27 красавіка Швейцарыя заявіла аб пашырэнні санкцый супраць Беларусі і Расіі ў мэтах выканання рашэння Федэральнага савета ад 13 красавіка аб далучэнні да пятага пакета санкцый ЕС.
![flag_999687_1280__1_.jpg flag_999687_1280__1_.jpg](/img/v1/images/flag_999687_1280__1_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Швейцарыя пашырае забарону на экспарт банкнот і продаж каштоўных папер грамадзянам Беларусі ці зарэгістраваным у Беларусі юрыдычным асобам. Цяпер забарона распаўсюджваецца на банкноты і паперы, намінаваныя не толькі ў франках і еўра, але і ў іншых валютах краін Еўрасаюза, паведамляе REFORM.by.
Санкцыі пачынаюць дзейнічаць з сённяшняга дня, паведамляе прэс-служба Федэральнага савета.
Што тычыцца Расіі, Швейцарыя ўводзіць забарону на пастаўкі вугалю з Расіі, а таксама тавараў, якія з'яўляюцца важнай крыніцай даходу для Расіі (лесаматэрыялы, цэмент, морапрадукты, ікра). Забараняецца экспарт у Расію тавараў, якія могуць узмацніць прамысловы патэнцыял краіны (напрыклад, прамысловыя робаты або некаторыя хімічныя прадукты).