Кіраўніца Еўрапарламента заклікала да эмбарга энергарэсурсаў з Расіі
Кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метсола выказалася за забарону паставак энергарэсурсаў з Расіі ў Еўропу.
![1045886777_0_0_3000_1688_1920x0_80_0_0_d7b364b060635fbbfea2eebb34ae3291.jpg 1045886777_0_0_3000_1688_1920x0_80_0_0_d7b364b060635fbbfea2eebb34ae3291.jpg](/img/v1/images/1045886777_0_0_3000_1688_1920x0_80_0_0_d7b364b060635fbbfea2eebb34ae3291.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Еўрасаюз не паддасца на шантаж. Мы не баімся Пуціна. Польшча, Балгарыя і іншыя краіны могуць разлічваць на нашу падтрымку. Еўрапарламент заклікае да неадкладнага агульнаеўрапейскага эмбарга на пастаўкі энергарэсурсаў, кантраляваных Крамлём. Прыйшоў час пазбавіцца ад залежнасці ад аўтакратаў раз і назаўжды», — напісала Метсола ў Твітары, перадае REFORM.by.
З 27 красавіка «Газпром» спыніў пастаўкі газу ў Польшчу і Балгарыю, бо яны не аплацілі пастаўкі ў расійскіх рублях. Bloomberg паведамляе, што чатыры еўрапейскія пакупнікі прынялі прапанаваную Расіяй схему і заплацілі за газ рублямі. ТАСС паведаміў, што рублямі за газ заплаціла Аўстрыя, але яе кіраўнік Карл Нехамер зняпраўдзіў гэтую інфармацыю, назваўшы яе расійскім фэйкам.