Kufar перадаюць беларускай камандзе
Нарвежская кампанія Advinta абвясціла, што перадае Kufar беларускай камандзе.
![kufar.jpg kufar.jpg](/img/v1/images/kufar.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Adevinta паведаміла пра свае планы перадаць 100% акцый беларускага сэрвісу электроннай камерцыі Kufar, якім валодае кампанія, цяперашняй мясцовай камандзе, піша myfin.by.
Пры гэтым адзначаецца, што такое рашэнне кампанія прыняла яшчэ ў 2021 годзе, а цяперашнія падзеі толькі паскорылі яго рэалізацыю.
Adevinta засяродзіцца на сваіх пяці асноўных еўрапейскіх рынках: Германіі, Францыі, Іспаніі, краінах Бенілюкса і Італіі.