На свабоду выйшаў яшчэ адзін палітвязень — ён цалкам адбыў свой тэрмін
Аляксандр Палівода, 22-гадовы палітвязень з вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна, выйшаў на волю.
Аляксандр
Палівод правёў год на "хіміі". 19 траўня ён цалкам адбыў свой тэрмін
на «хіміі» і выйшаў на волю, паведамляюць праваабаронцы
Аляксандр — жыхар вёскі Вельямовічы Брэсцкага раёна, асуджаны на адзін год «хіміі» па артыкуле аб абразе дзяржаўнага сцяга (арт. 370 КК). Паводле абвінавачання, у студзені 2021 года Аляксандр Палівода сарваў дзяржаўны сцяг з будынка мясцовай школы і выкінуў яго непадалёк. У рамках гэтай крымінальнай справы ў абвінавачанага арыштавалі тэлефон і ўзялі падпіску аб нявыездзе. З 20 траўня 2021 года адбываў тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу №48.