Акцыі салідарнасці ў свеце да Дня палітвязня

21 траўня праваабаронцы абвесцілі Днём палітвязня ў Беларусі. Далучайся да акцый салідарнасці!

akcyja_dzen_palitvjaznja_1.jpg

Як далучыцца да акцыі?

Прычапі «жоўтую бірку экстрэміста», намалюй плакат з патрабаваннем вызваліць палітвязняў, вазьмі лампадку да партрэта Вітольда Ашурка для ўшанавання яго памяці.  

Дзе пройдуць акцыі?

Вільня, Літва: 21 траўня, з 17 да 19 гадзін, амбасада Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы (вул. Міндаўга, 13);

22 траўня, 14:00, «Вясна» сумесна з фондам дапамогі беларусам у Вільні "Разам" ладзяць падпісанне паштовак для зняволеных беларусаў (Vilniaus g., 20);

Батумі, Грузія: 21 траўня, а 16 гадзіне, акцыя ў порце 

Тэль-Авів, Ізраіль: 20 траўня, 10:00, акцыя памяці Вітольда Ашурка са знічкамі каля амбасады (Reines st. 3, каля плошчы Зінаіды Дзізенгоф);

Варшава, Польшча: 21 траўня, 18:00, вечар памяці  героя Беларусі Вітольда Ашурка, Беларускі Дом у Варшаве (ul. Kryniczna 6);

21 траўня, 13:00-14:00 — імпрэза ў Беларускім Моладзевым Хабе  (plac Konstytucji 6);

22 траўня ў 11.30 у касцёле Святога Аляксандра адбудзецца імша па Вітольду Ашурку, адтуль у 13.00 шэсцем усе ахвочыя пойдуць да помніка Каперніку, дзе ў 14.00 адбудзецца акцыя.

Кракаў, Польшча: 21 траўня, 14:00, акцыя салідарнасці каля помніка Адаму Міцкевічу;

Прага, Чэхія: 21 траўня, 12:00, Malostranské náměstí;

Эдынбург, Велікабрытанія: 21 траўня, 15:00, Mercat cross;

Лондан, Велікабрытанія: 28 траўня, 14:00-15:30, Ланцуг салідарнасці з палітвязнямі, усходні бок Westminster Bridge, London.