Прысуд нашаніўцам Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко пакінулі без зменаў
Апеляцыйныя скаргі сёння, 20 траўня, разглядзела суддзя Алена Ананіч у будынку Мінскага гарадскога суда.

Суд Заводскага раёна Мінска 15 сакавіка прысудзіў галоўнаму рэдактару «Н*шай нівы» Ягору Марціновічу і кіраўніку аддзелу маркетынгу і рэкламы Андрэю Скурко па два з паловай гады калоніі, паведамляюць праваабаронцы.
Палітвязняў абвінавацілі ў «нанясенні маёмаснай шкоды без прыкмет крадзяжу, учыненай групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры» (ч. 2 арт. 216 КК).
За кратамі палітвязняў утрымліваюць ужо амаль 10 месяцаў. Першапачаткова шкоду ім налічылі ў памеры 3500 рублёў. Потым гэтая сума вырасла да 10 тысяч.
Палітвязні пагасілі шкоду да суда, «Мінскводаканал» і «Мінскэнерга» адклікалі іскі.
Хутка Ягора і Андрэя накіруюць у папраўчыя калоніі.