«Мая адзіная Зорка-лёс». За кратамі Кацярына Андрэева піша вершы
Журналістка Кацярына Андрэева, асуджаная на 2 гады пазбаўлення волі за выкананне сваёй прафесійнай дзейнасці, піша ў калоніі вершы.

Звычайна яны не для публікацыі, але адзін, напісаны яшчэ ўзімку, яе муж, таксама журналіст Ігар Ільяш запосціў у Фэйсбуку.
Над белым полем — Зімовым морамУ цішыніІ сярод турботНад маім шчасцемІ маім болемКаторы месяц,Які ўжо годЛяціць, трымціць,Невымоўна ззяеНа чорнай коўдрыРодных нябёсМая самотнаяІ нямаяМая адзінаяЗорка-лёс.Я ёй малюся,Яе баюсяЯе спрабуюНе заўважаць.А прыйдзе час —Назаўжды спынюсяПад зорным позіркамСпачываць.Пакуль блукаюГлухою сцежкайДзе звер пакінуўСвае слядыУжо не страшна,Ужо не смешнаУжо ніякайНяма бядыУ тым што сціхліНавокал песніА замест песняў — Хрусцяць хрыбты.У любым краі,Дзе на прадвесніУ вакно астрогуМне ззяеш Ты.
Паводле БАЖ