На Віцебшчыне пабілі пракурора

32-гадовы жыхар Дуброўны напаў на пракурора Міхаіла Пацеева, цяпер яму пагражае турэмнае зняволенне, паведамляе «Свабода».

Дуброўна

Дуброўна

Дубровенскі раённы аддзел Следчага камітэту пачаў крымінальную справу супраць 32-гадовага мясцовага жыхара паводле ч. 1 арт. 366 Крымінальнага кодэкса. Яму пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Як паведамляе прэс-служба Генпракуратуры, 6 траўня каля дома № 12 па вуліцы Вакзальнай у Дуброўне мужчына «пагражаў гвалтам і ўжыў гвалт да пракурора Дубровенскага раёну з мэтай перашкодзіць яго законнай дзейнасці і прымусу да змены яе характару».

«Народныя навіны Віцебска» пішуць, што пацярпелы — пракурор Міхаіл Пацееў. Мужчыну, які напаў на яго, узялі пад варту.