На волю нечакана выйшла палітзняволеная па «справе Рабочага руху» Наталля Белабехава
47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па «справе Рабочага руху» ў межах арт. 356 Крымінальнага кодэксу (зрада дзяржаве).
Сёння яе нечакана выпусцілі на волю, паведамляюць праваабаронцы. У гомельскім СІЗА-3 яе ўтрымлівалі паўтара месяца.
Падрабязнасці высвятляюцца.