На волю выйшлі яшчэ двое палітвязняў па «справе Рабочага руху»
Як паведамляюць праваабаронцы, ім змянілі меру стрымання.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева
Гэта былая супрацоўніца Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне Святлана Зыль і старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі Максім Саковіч.
Іх затрымалі 21-22 верасня, выставілі абвінавачанне па арт. 356 КК і змясцілі пад варту. Палітвязняў утрымлівалі ў гомельскім СІЗА-3.
Раней стала вядома, што на волю выйшла педагог-дэфектолаг з Гомеля Наталля Белабехава.
Паведамляецца, што Святлане, Максіму і Наталлі змянілі меру стрымання на падпіску аб нявыездзе, паручальніцтва і заклад.
Яшчэ дзесяць палітзняволеных фігурантаў па гэтай справе застаюцца пад вартай.