На акцыі апазіцыі ў Кіеве луналі беларускія сцягі (фота)
18 траўня на акцыі ўкраінскай апазіцыі ў Кіеве “Уставай, Украіна!” луналі бел-чырвона-белыя сцягі. У мерапрыемстве па запрашэнню Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”, http://collaboration.org.ua/ прыняла ўдзел група беларускіх актывістаў. Усяго ў акцыі апазіцыі ў гэты дзень удзельнічала да 50 тысяч чалавек.
“Уставай, Украіна!” — акцыя пратэсту супраць рэжыму прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, арганізаваная апазіцыйнымі партыямі УДАР, “Свабода” і “Бацькаўшчына”. Яна стартавала больш за два месяцы таму ў Вінніцы. Яе галоўнае патрабаванне — адстаўка прэзідэнта краіны Віктара Януковіча. З тых часоў мітынгі і дэманстрацыі пад сцягамі партый "Бацькаўшчына", "Свабода" і УДАР прайшлі амаль у двух дзясятках ўкраінскіх гарадоў.
Прэс-служба Цэнтра “Супрацоўніцтва без межаў”