На незалежнага журналіста Алеся Кіркевіча завялі адміністрацыйную справу
Алеся Кіркевіча хочуць прыцягнуць да адказнасці за рэпартаж пра адкрыццё выставы слуцкіх паясоў у Беларускім музеі гісторыі і рэлігіі, які быў паказаны на «Белсаце» на пачатку сакавіка.
![ales_kirkevicz_2_article_big.jpg ales_kirkevicz_2_article_big.jpg](/img/v1/news/full/ales_kirkevicz_2_article_big.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Абвінавачванне ўсё тое ж — арт. 22.9 ч.2 КаАП — «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».
Сам Алесь Кіркевіч лічыць абвінаваччванне незаконным, паколькі згодна з дадзеным артыкулам прадугледжваецца адказнасць юрыдычных, а не фізічных асоб.
19 сакавіка выклікі ў міліцыю атрымалі адразу некалькі незалежных журналістаў, сярод якіх былі Алесь Кіркевіч, Алесь Дзянісаў і Андрэй Мялешка.
У Берасці 26 сакавіка адбыўся суд над незалежным журналістам АлесямЛяўчуком. Яго асудзілі без ягонага ведама, аштрафаваўшы на 3 мільёны 780 тысяч беларускіх рублёў.