Начальнік ізалятара на Акрэсціна: «Прыбярыце вашых медыкаў, яны спачуваюць»
"Урачы не зусім добранадзейныя, яны тут не павінны знаходзіцца. Яны нясуць абы што, і не туды, куды трэба. Спачуваюць затрыманым!" — можна пачуць на аўдыё.
![1045434406.jpg 1045434406.jpg](/img/v1/images/1045434406.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Начальнік ізалятара ў завулку Акрэсціна патэлефанаваў у лякарню і папрасіў прыбраць дактароў, якія дазваляюць сабе спачуваць збітым вязням. Аўдыязапіс з'явіўся ў тэлеграм-канале Еўрарадыё.
"Урачы не зусім добранадзейныя, яны тут не павінны знаходзіцца. Яны нясуць абы што, і не туды, куды трэба. Спачуваюць затрыманым!" — можна пачуць на аўдыё. Лекарка, якая размаўляла з мужчынам, сказала, што гэта нармальна для медработнікаў спачуваць, і адмовілася адклікаць брыгаду.