Тэрмін утрымання пад вартай Марыі Калеснікавай падоўжаны
Пра гэта стала вядома ад яе адваката Людмілы Казак.

Тэрмін утрымання пад вартай Марыі Калеснікавай падоўжаны.
Пры гэтым следзтва не прадставіла ніякіх доказаў, што падаўжэнне меры стрымання для Марыі ў выглядзе ўтрымання пад вартай мэтазгодна і абгрунтавана, і прымяніць іншую меру стрымання немагчыма.
На гэта ў скарзе, якую суддзя Партызанскага раёна Мінска Таццяна Алейнікава разгледзіць 16 лістапада, указвае адвакат Калеснікавай Людміла Казак.